Прынцэсу звалі Ласкавы Дождж... На злёце душы ў сон прыйшло імя Сэйлея. Ага, гэта яна - у цяперашнім Леся, у пазамінулым Сарэна. Але для Вечнасці - Сэйлея, Сэйлі. Вось яшчэ адзін, галоўны дзеючы герой назваў сваё імя. Вельмі-вельмі... :)
сінім па залатому
творчыя нататкі
Friday, April 13, 2012
Monday, January 16, 2012
на тэму Явара і Каліны
На вуснах тваіх расталіцца сняжынкаю прагну
І россыпам зор патануць у паглядзе вачэй,
У пелях сагрэцца глыточкам паветра азяблым,
Ля самага сэрца, ў біенні ісклівых начэй...
Ды тая рака, што лягла паміж намі спачатку,
Якую нібыта навечна пакінулі мы,
Усё яшчэ даліць. І кладку змывае за кладкай,
Цяпло нашых сэрцаў змывае ў сненні зімы.
Сняжынкаю таю на цёмнай, імклівае плыні
І россыпам зор патанаю ў глыбокіх вірах.
Ты - бераг кляновы ў відалі самотнай каліны,
Ты - памяці сэрца ў цярністых і зорных шляхах.
Ды таюць прызнанні на вуснах няўмольнага Часу
І нікнуць памкненні ў сутоннях яго забыцця.
Мы можам быць блізка, так блізка!.. Але... ўсё ж не разам.
І нават па мосце прайсці у сутоках жыцця.
...Пяшчотнае лета. Між тлуму звычайных турботаў
Працягваю рукі ад ценяў за звонкім святлом...
Гарэзлівы клёнік злятае ў далонь адзіноты...
І дзівіць, кранае пачуцці знянацкім цяплом.

Labels:
верш
Thursday, October 27, 2011
час і творчасць
пішучы пра часы "дагістарычныя", калі людзі жылі даўжэй, маючы іншы ровень матэрыяльнага ўвасаблення, сутыкнулася была з праблемай энэргетычнай гушчыні. Пішаш - і быццам бы крывя ў цябе загустая для таго, каб апісваць той час. Але час напраўду вельмі цікавы і многімі рэчамі хацелася б падзяліцца, асабліва з тымі душамі, што ўжо не заспелі яго. А ў "старых" - выклікаць пачуцця настальгіі :). Неяк так.
Схіляюся больш да гумарыстычнага стылю. Але над пераходамі яшчэ думаю :).

творчае пачуццё
Saturday, September 17, 2011
падставовая рэч
пераход з якасці ў якасць, перамена і пераадоленне мяжы. Як і ў існенні.
Labels:
творчае пачуццё
Thursday, September 1, 2011
тое, што патрабуе дапрацоўкі
Перачытала я сваю "Вужыную каралеву"...
божамой... сьвятыя абразы...
што... я курыла?...
пачатак яшчэ нічога, але потым Астапа панясло)))
хаця сцэнка з завяшчаннем - м-да дзівосная)
ну, нічога, у мяне па сюжэце ўсё роўна ва ўсім вінаваты Маркас)))
Вельмі шмат перапрацоўваць. Вельмі-вельмі-вельмі шмат філасофіі. Не хачу. Або распісаць у разоў пяць болей.

Вужыная каралева
Wednesday, August 31, 2011
перыпетыі працэсу
Творы я ўспрымаю як кіно, як візуальны і аўдыяшэраг. Быццам унутраным зрокам гляджу цэлы серыял. Часам нешта перажываю больш, часам менш. Але каб пакласці на словы, то перажытым мусіць быць кожнае імгненне.
Зараз перакладаць вобразы на словы значна прасцей. Калісьці - больш праблемна. Але ўсё роўна і цяпер болей люблю пісаць дыялогі: "што чуеш, тое і пішаш". У той жа час апісанні нешта адкрываюць новае - у творчасці, у сабе, у сваім жыцці.

Subscribe to:
Posts (Atom)